Лепшыя ментары
15 напрамкаў
Дедлайн 10 ліпеня
Лепшыя ментары
15 напрамкаў
Дэдлайн 10 ліпеня
BRIGHT BELARUS – гэта суполка таленавітых беларусак і беларусаў. Мы аб’ядноўваем тых, хто вучыўся ў найлепшых універсітэтах свету, з тымі, хто хоча ў іх паступіць. Наша місія – дапамагчы вам раскрыць свой патэнцыял праз адукацыю. Дзякуючы ментарам Bright Belarus вы зразумееце, што Гарвард, Кембрыдж, Оксфард і іншыя топавыя ўніверсітэты бліжэй, чым вы сабе ўяўляеце.
Міжнародная адукацыя
для беларусак і беларуcаў
Суполка Bright
Сярод нас – журналісты, бізнесмены, музыканты, даследчыкі AI, біяінфарматыкі, генныя інжынеры, эканамісты, паэты, спартсмены, юрысты і біяфізікі. Мы вучыліся ў найлепшых універсітэтах і атрымлівалі стыпендыі ад міжнародных фондаў. У кожнага з нас былі людзі, якія падтрымалі нас пры паступленні; ментары, якія словам, справай і асабістым прыкладам дапамаглі прайсці гэты шлях. Цяпер мы натхняем новае пакаленне беларусаў, абменьваючыся з імі досведам і ідэямі. Беларус беларусу беларус, дзе б мы ні знаходзіліся!
Як вам дапаможа праграма
Bright Belarus дае магчымасць знайсці ментара, які дапаможа табе паступіць ва ўніверсітэт, атрымаць міжнародную стыпендыю або стажыроўку, а таксама развіць сваю кар’еру. Усе, хто пройдзе адбор, стануць менці праграмы і атрымаюць:
Персанальнае ментарства па паступленні, стажыроўкам і стыпендыям
Парады па рэзюмэ
і партфоліа
Развіццё прафесійных
і soft skills
Доступ да ўнікальнага
кантэнту па паступленні
Нэтворкінг з выбітнымі
беларусамі
Магчымасць стаць
часткай супольнасці BRIGHT
Таймлайн праграмы
Чэрвень–ліпень 2024
Чэрвень–ліпень 2024
Адбор кандыдатаў
10 ліпеня: Дэдлайн падачы заявак
15–28 ліпеня: Інтэрв’ю з кандыдатамі
1 жніўня: Вынікі адбору
Жнівень 2024
Жнівень 2024
Старт праграмы
5 жніўня: Уступны вэбінар для менці
7 жніўня: Уступны вэбінар для ментараў
12 жніўня: Анлайн-мітап для ментараў і менці
13-26 жніўня: Распрацоўка рэзюмэ і матывацыйных лістоў
Верасень 2024 – сакавік 2025
Верасень 2024 – сакавік 2025
Ментарства і навучанне
9 верасня: Запуск персанальных сустрэч ментараў і менці
Удзел у штомесячных адукацыйных вэбінарах
Камунікацыя ў закрытым чаце суполкі BRIGHT
Красавік–май 2025
Красавік–май 2025
Нэтворкінг
Інтэрв’ю і нэтворкінг-сесіі з BRIGHT-беларусамі
Канферэнцыя па адукацыі
Чэрвень 2025
Чэрвень 2025
Выпускны
Ацэнка вынікаў праграмы
15 чэрвеня: Анлайн-выпускны
Dream team ментараў
All stars-каманда беларусак і беларусаў, якія вучыліся ў найлепшых сусветных універсітэтах і гатовы ментарыць тых, хто хоча пайсці па іх шляху. Сярод стыпендый, якія атрымлівалі нашы ментары: RISE Scholarship, Chevening Scholarship, Weidenfeld-Hoffmann Scholarship, Darwin Scholarship, SI Scholarship, Fulbright Scholarship і шмат іншых.
Ты таксама маешь вопыт навучання за мяжой?
Далучайся да суполкі ментараў Bright Belarus. Твой удзел можа змяніць жыццё аднаго беларуса ўжо сёння.
Стаць ментарам
Магчымасці для беларусаў
Bright Belarus супрацоўнічае з беларускім бізнесам, замежнымі ўніверсітэтамі і фондамі. Мы адкрыты для супрацоўніцтва з тымі, хто шукае маладых і таленавітых беларусаў і беларусак. У нас ёсць кандыдаты, якія гатовы шмат працаваць і хутка вучыцца.
Актуальныя магчымасці
Мы ствараем стажыроўкі, летнія школы і стыпендыі для для беларусаў. Сачыце за навінамі на сайце, каб першымі даведвацца пра новыя магчымасці.
FAQ
Будзь у курсе BRIGHT-навін
Падпішыся на Newsletter
Мы беражліва ставімся да тваей інфармацыі. Націскаючы на ​​кнопку, ты згаджаешся на апрацоўку персанальных дадзеных і згаджаешся з палітыкай прыватнасці.
Made on
Tilda