Лепшыя ментары
15 напрамкаў
Новы набор стартаваў!
Лепшыя ментары
15 напрамкаў
Новы набор стартаваў!
BRIGHT BELARUS – гэта суполка таленавітых беларусак і беларусаў. Наша місія – дапамагчы маладым беларусам дасягнуць поспехаў у жыцці праз адукацыю. Мы аб’ядноўваем тых, хто вучыўся ў найлепшых універсітэтах свету, з тымі, хто хоча ў іх паступіць. Дзякуючы нашым ментарам, вы зразумееце, што Гарвард, Кембрыдж, Оксфард і іншыя топавыя ўніверсітэты бліжэй, чым вы сабе ўяўляеце.
Міжнародная адукацыя
для беларусак і беларуcаў
Суполка Bright
  • 70+
    ментараў
  • 230
    заяўкі
  • 110
    удзельнікаў
  • 30+
    паступленняў
Сярод нас – журналісты, бізнесмены, музыканты, даследчыкі AI, біяінфарматыкі, генныя інжынеры, эканамісты, паэты, спартсмены, юрысты і біяфізікі. Мы вучыліся ў найлепшых універсітэтах і атрымлівалі стыпендыі ад міжнародных фондаў. У кожнага з нас былі людзі, якія падтрымалі нас пры паступленні; ментары, якія словам, справай і асабістым прыкладам дапамаглі прайсці гэты шлях. Цяпер мы натхняем новае пакаленне беларусаў, абменьваючыся з імі досведам і ідэямі. Беларус беларусу беларус, дзе б мы ні знаходзіліся!
Як вам дапаможа праграма
Bright Belarus дае магчымасць знайсці ментара, які дапаможа табе паступіць ва ўніверсітэт, атрымаць міжнародную стыпендыю або стажыроўку, а таксама развіць сваю кар’еру. Усе, хто пройдзе адбор, стануць менці праграмы і атрымаюць:
  • Персанальнае ментарства па паступленні, стажыроўкам і стыпендыям
  • Парады па рэзюмэ
    і партфоліа
  • Развіццё прафесійных
    і soft skills
  • Доступ да ўнікальнага
    кантэнту па паступленні
  • Нэтворкінг з выбітнымі
    беларусамі
  • Магчымасць стаць
    часткай супольнасці BRIGHT
Як працуе праграма
  • Прыём заявак
    Адкрыты для школьнікаў, студэнтаў і маладых спецыялістаў з Беларусі, якія імкнуцца вучыцца за мяжой
    01
  • Адбор удзельнікаў
    Мы выбіраем самых матываваных кандыдатаў, гатовых шмат працаваць дзеля сваёй мэты
    02
  • Падбор ментара
    За кожным удзельнікам замацоўваецца ментар, які дапамагае зрабіць крокі да поспеху
    03
FAQ
Будзь у курсе BRIGHT-навін
Падпішыся на Newsletter
Мы беражліва ставімся да тваей інфармацыі. Націскаючы на ​​кнопку, ты згаджаешся на апрацоўку персанальных дадзеных і згаджаешся з палітыкай прыватнасці.
Made on
Tilda