BRIGHT BELARUS – гэта суполка таленавітых беларусак і беларусаў. Мы аб’ядноўваем тых, хто вучыўся ў найлепшых універсітэтах свету, з тымі, хто хоча ў іх паступіць. Наша місія – дапамагчы вам раскрыць свой патэнцыял праз адукацыю. Дзякуючы ментарам Bright Belarus вы зразумееце, што Гарвард, Кембрыдж, Оксфард і іншыя топавыя ўніверсітэты бліжэй, чым вы сабе ўяўляеце.
Міжнародная адукацыя для беларусак і беларуcаў
Суполка Bright
Сярод нас – журналісты, бізнесмены, музыканты, даследчыкі AI, біяінфарматыкі, генныя інжынеры, эканамісты, паэты, спартсмены, юрысты і біяфізікі. Мы вучыліся ў найлепшых універсітэтах і атрымлівалі стыпендыі ад міжнародных фондаў. У кожнага з нас былі людзі, якія падтрымалі нас пры паступленні; ментары, якія словам, справай і асабістым прыкладам дапамаглі прайсці гэты шлях. Цяпер мы натхняем новае пакаленне беларусаў, абменьваючыся з імі досведам і ідэямі. Беларус беларусу беларус, дзе б мы ні знаходзіліся!
Як вам дапаможа праграма
Bright Belarus дае магчымасць знайсці ментара, які дапаможа табе паступіць ва ўніверсітэт, атрымаць міжнародную стыпендыю або стажыроўку, а таксама развіць сваю кар’еру. Усе, хто пройдзе адбор, стануць менці праграмы і атрымаюць:
Персанальнае ментарства па паступленні, стажыроўкам і стыпендыям
10 ліпеня: Дэдлайн падачы заявак 15–28 ліпеня: Інтэрв’ю з кандыдатамі 1 жніўня: Вынікі адбору
Жнівень 2024
Жнівень 2024
Старт праграмы
5 жніўня: Уступны вэбінар для менці 7 жніўня: Уступны вэбінар для ментараў 12 жніўня: Анлайн-мітап для ментараў і менці 13-26 жніўня: Распрацоўка рэзюмэ і матывацыйных лістоў
Верасень 2024 – сакавік 2025
Верасень 2024 – сакавік 2025
Ментарства і навучанне
9 верасня: Запуск персанальных сустрэч ментараў і менці Удзел у штомесячных адукацыйных вэбінарах Камунікацыя ў закрытым чаце суполкі BRIGHT
Красавік–май 2025
Красавік–май 2025
Нэтворкінг
Інтэрв’ю і нэтворкінг-сесіі з BRIGHT-беларусамі Канферэнцыя па адукацыі
Чэрвень 2025
Чэрвень 2025
Выпускны
Ацэнка вынікаў праграмы 15 чэрвеня: Анлайн-выпускны
Dream team ментараў
All stars-каманда беларусак і беларусаў, якія вучыліся ў найлепшых сусветных універсітэтах і гатовы ментарыць тых, хто хоча пайсці па іх шляху. Сярод стыпендый, якія атрымлівалі нашы ментары: RISE Scholarship, Chevening Scholarship, Weidenfeld-Hoffmann Scholarship, Darwin Scholarship, SI Scholarship, Fulbright Scholarship і шмат іншых.
________ Венчурны інвестар, Стэнфардскі ўніверсітэт (магістратура), БДУ (магістратура, бакалаўрыят)
Прывітанне, мяне завуць Валерыя, я выпускніца бізнэс-школы Стэнфарда, таксама вучылася ва ўніверсітэце Берклі (ЗША), Універсітэце Новага Паўднёвага Ўэльса (Аўстралія), Нанькайскім універсітэце (Кітай) і пачынала свой шлях на біяфаку ў БДУ і Акадэміі Навук. Раней я працавала ў Google, EPAM і Boston Scientific. Зараз я ўзначальваю Yellow Rocks Capital - венчурны фонд і акселератар, які базуецца ў Сан-Францыска. Таксама я кансультую некалькі ўрадаў па пытаннях інавацый, інвеставання і рэгулявання новых тэхналогій. Як актыўны член супольнасці я арганізую мерапрыемствы ў Сан-Францыска і па ўсім свеце ў галіне філантрапіі, інавацый і культуры і працую з некалькімі арганізацыямі для падтрымкі жанчын у STEM. Буду рада дапамагчы табе дабіцца сваіх мэтаў і атрымаць лепшую міжнародную адукацыю.
Аляксандра Багуслаўская
________ Журналіст, Лонданская школа эканомікі (магістратура), БДУ (бакалаўрыят)
Мяне завуць Аляксандра Багуслаўская, я беларускі журналіст і палітычны аглядальнік, жыву ў Германіі. Раней я супрацоўнічала з беларускімі і замежнымі медыя, цяпер працую з Deutsche Welle. У 2017 годзе скончыла ФМА БДУ па спецыяльнасці «юрыст-міжнароднік», а ў 2023 годзе выйграла стыпендыю Chevening і атрымала ступень магістра медыя і камунікацый у Лонданскай школе эканомікі і палітычных навук. Ведаю, што рабіць, калі першая адукацыя не супадае са сферай дзейнасці, і як выгадна гэта прадставіць. Дапамагу з паступленнем на спецыяльнасці ў сферы медыя і раскажу, як атрымаць максімум ад адукацыі.
Ганна Комар
________ Пісьменніца, Універсітэт Брайтана (PhD), Вестмінстэрскі Універсітэт (магістратура), МДЛУ (бакалаўрыят)
Вітаю, я Ганна, жыву ў Лондане. Я пішу вершы з трынаццаці гадоў. У Беларусі ў мяне выйшла кніга, я перакладала свае вершы на англійскую мову, выступала на слэмах і фестывалях. Я скончыла МДЛУ і шмат гадоў марыла вывучаць творчае пісьмо ў магістратуры за мяжой. Дзякуючы стыпендыі Chevening гэта ў мяне атрымалася. За год навучання ў Вэстмінстэрскім Універсітэце ў Лондане я атрымала навыкі стварэння мастацкай і дакументальнай прозы, а таксама напісала п’есу. Цяпер я вучуся ў дактарантуры Брайтанскага ўніверсітэта і распавядаю свету пра нас з дапамогай літаратуры. За амаль тры гады ў Брытаніі я навучылася прымаць свае дасягненні і не баяцца пісаць пра іх у разнастайных заяўках. Буду рада падзяліцца сваім досведам і ведамі!
Максім Багдановіч
________ Інвестыцыйны аналітык, Гарвардскі ўніверсітэт (бакалаўр)
Прывітанне, я выпускнік Гарвардскага ўніверсітэта 2024-га па бакалаўрскай праграме «прыкладная матэматыка і эканоміка». Сын, брат, аматар беларушчыны, інвестыцыйны аналітык у Bridgewater Associates. Па-за межамі матэматыкі і фінансаў маю досвед даследаванняў у біяінфарматыцы, працы ў сферы міжнародных камунікацый і спічрайтынгу. Нарадзіўся ў Мінскай хрушчоўцы, скончыў гімназію №4 у Фрунзенскім раёне. Не паступіў у Ліцэй БДУ, не паступіў у UWC (міжнародная школа, якая дае стыпендыі на вучобу) і не перамог на безлічы алімпіяд. Падчас вучобы ў Гарвардскім каледжы браў класы ў Kennedy School of Government and Harvard Business School. Зараз жыву ў Нью-Ёрку. Рады дапамагчы беларусам і беларускам, якія цікавяцца бакалаўрскімі або магістарскімі праграмамі ў Лізе Плюшча ці міжнароднай адукацыяй у цэлым.
Антон Крамінкін
________ Кіраўнік гульнявой студыі, Гарвардскі ўніверсітэт (магістратура па бізнес кіраванні MBA)
Прывітанне, я Антон, заснавальнік студыі Sleepagotchi, якая робіць мабільны прадукт па гейміфікацыі сну. Да гэтага я працаваў у стратэгічным кансалтынгу ў Oliver Wyman і продакт-менеджарам у Gismart і Duolingo. Скончыў MBA у Гарвардзе. Дзякуючы MBA атрымаў добры досвед працы ў тэхналагічным сектары і крэдыбіліці ды нэтворк, якія дапамаглі прыцягнуць інвестыцыі на развіццё ўласнага праекта. Кожны год у топ-бізнес-школы ЗША паступаюць 2-3 беларусы. Але мы можам значна больш! Буду рады дапамагчы беларусам і беларускам парадай па паступленні на MBA-праграмы.
Лізавета Трахаліна
________ Юрыст, Універсітэт Оксфарда (магістратура), БДУ (бакалаўрыят)
Прывітанне, менці! Мяне завуць Ліза, і я беларуска ў Вялікабрытаніі. Маё дзяцінства прайшло ў Заслаўі, дзе я хадзіла ў школу. Гэта быў цудоўны час, але вучоба за мяжой заўсёды была маёй марай. Калі я вучылася ў БДУ, то сустрэла беларускіх студэнтаў з Оксфарда. Гэта мяне так натхніла, што мара стала мэтай! Першая спроба паступлення аказалася няўдалай, але дзякуючы дапамозе беларусаў, якія ўжо прайшлі гэты шлях, я падала заяўку другі раз. У выніку мяне прынялі ў Оксфард са стыпендыяй Chevening/Weidenfeld-Hoffmann. У той год мне таксама ўдалося атрымаць стыпендыю SI Scholarship (Швецыя), стыпендыю Універсітэта Джорджа Вашынгтона (ЗША), стыпендыю MIDS (Швейцарыя). Мая адукацыя і досвед жыцця ў шматкультурным асяроддзі адыгралі важную ролю ў маёй кар’еры. Цяпер я працую галоўным дарадцам па кіраванні ў Еўрапейскім банку рэканструкцыі і развіцця. Калі вы таксама марыце пра міжнародную адукацыю, я з радасцю дапамагу вам дасягнуць мэты.
Марыя Шпакоўская
________ Распрацоўнік IT, Віленскі тэхнічны ўніверсітэт VilniusTech (бакалаўрыят)
Усім прывітанне, я Маша, распрацоўшчык у Danske Bank, паралельна заканчваю вучобу ў Вільнюскім тэхнічным універсітэце. Мая вучоба цалкам пакрываецца стыпендыяй, што адчыніла перада мной мноства дзвярэй. За час навучання я прайшла некалькі стажыровак у фінтэху, а цяпер актыўна ўдзельнічаю ў праекце па мабільнасці студэнтаў, які дапамагае студэнтам і кампаніям знаходзіць адзін аднаго для сумесных ініцыятыў. Праца ў міжнародных кампаніях і ўдзел у стажыроўках далі магчымасць паспрабаваць сябе ў розных кірунках IT і зразумець, што мне сапраўды падабаецца. Я зусім нядаўна прайшла гэты шлях і гатова дапамагчы вам на кожным этапе.
Ева Волкава
________ Музыка, Каралеўскі музычны каледж у Лондане (магістратура), Гілдхолская школа музыкі і драмы (бакалаўрыят)
Прывітанне, мяне завуць Ева, і з 5 гадоў я і мая скрыпка неразлучныя. Спачатку я вучылася ў звычайнай музычнай школе, а ў 4-м класе паступіла ў Рэспубліканскую гімназію-каледж пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Там я вучылася да 18 гадоў, а потым паступіла ў тры кансерваторыі Лондана. Для бакалаўрыята выбрала Guildhall School of Music and Drama, дзе атрымала найбольшую стыпендыю. Навучанне ў Англіі адкрыла для мяне велізарную колькасць магчымасцей. Сярод іх: заняткі са знакамітымі музыкамі, на якія мяне намініравала кансерваторыя; стыпендыі на паездкі на міжнародныя музычныя фестывалі; знаёмствы і наступныя калабарацыі з маімі таленавітымі сябрамі. Цяпер я атрымала поўную стыпендыю на навучанне ў Каралеўскім музычным каледжы, дзе буду вучыцца ў аднаго з самых выбітных настаўнікаў у краіне. Я горда заяўляю, што на маім шляху мне сустракалася велізарная колькасць іспытаў і конкурсаў, якія я праваліла. Больш за ўсё я рада, што цяпер магу падзяліцца сваім досведам з іншымі беларусамі і беларускамі і засцерагчы іх ад маіх памылак. Нягледзячы на ўсе складанасці, музычная індустрыя ў Англіі такая вялікая і рознабаковая, што кожны артыст зможа знайсці тут сваю нішу. А я дапамагу вам у пошуках!
Сяргей Гладкоў
________ Генны інжынер, Кембрыджскі ўніверсітэт (PhD), Эдынбургскі ўніверсітэт (бакалаўрыят)
Усім прывітанне! Мне заўсёды было цікавае ўстройства жывога. Я любіў біялогію і хімію, і выбар прафесіі здарыўся заканамерна. У школе я перамагаў на біялагічных алімпіядах, потым вучыўся на біяфаку БДУ, а затым – дзякуючы стыпендыі Darwin Trust – у Эдынбургскім універсітэце. Тут я атрымаў дыплом бакалаўра па малекулярнай біялогіі. Фонд працягнуў фінансаваць маю адукацыю ў Кембрыджы, мая аспірантура была прысвечана ствалавым клеткам і генетыцы. Цяпер я навуковы супрацоўнік ва Упсальскім універсітэце, дзе займаюся клеткавымі механізмамі хваробы Альцгеймера. Жыццё час ад часу дае шанец, але, што важней, за кожным шчаслівым выпадкам стаяць людзі, якія прыўздымаюць заслоны над нашым акном магчымасцей. Гэта бацькі, настаўнікі, старэйшыя калегі, выпадковыя знаёмыя на канферэнцыях, аднакласнікі. Сувязі паміж людзьмі ўтвараюць тканіну поспеху і развіцця. Мне шанцавала з людзьмі, і я хачу ўзамен дапамагаць маім маладым калегам знаходзіць людзей і магчымасці. І сам быць такім карысным чалавекам!
Антон Гінэль
________ Дырэктар прыкладных распрацовак ML, Універсітэт Оксфарда (магістратура, бакалаўрыят)
Прывітанне, я Антон, займаюся распрацоўкай новых мадэлей і прыкладнымі даследаваннямі ў вобласці ML у кампаніі American Express. Да гэтага працаваў у Capital One. Падчас навучання ў Оксфардскім універсітэце праходзіў летнія стажыроўкі для пакрыцця выдаткаў і атрымання карыснага працоўнага досведу. Буду рады дапамагчы парадай па тым, як падрыхтавацца да інтэрв’ю ва ўніверсітэт па тэхнічных спецыяльнасцях, як атрымаць карысны досвед падчас вучобы і падрыхтавацца да працоўных сумоўяў.
Даніла Мароз
________ Эканаміст, Гарвардскі ўніверсітэт (PhD), Універсітэт Бакконі (магістратура), Універсітэт ЛУІСС (бакалаўрыят)
Вітаю! Я Даніла родам з Мінска, і я заўсёды марыў адкрыць для сябе гэты свет і павучыцца за мяжой. Упор я зрабіў на веданне моў і матэматыку. І мяне зацягнула! Я адвучыўся на бакалаўрыяце ў рымскім LUISS University, атрымаў ступень магістра ў міланскім Bocconi University, а цяпер заканчваю дактарантуру па эканоміцы ў Гарвардскім універсітэце побач з Бостанам. Усё маё навучанне было атрымана дзякуючы стыпендыям і фінансавай дапамозе – гэта больш чым магчыма. Шлях, вядома, быў цярністым, пачынаючы ад мовы і тэстаў і заканчваючы бюракратыяй, адмовамі і няўдалымі спробамі. Але, прыкладаючы намаганні ў правільным кірунку, можна дасягнуць многага. І я буду рады ў гэтым дапамагчы!
Дар’я Сівак
________ Сфера камп'ютарных навук, Свабодны універсітэт Берліна (бакалаўрыят)
Усім прывітанне! Мяне завуць Даша, я вучуся на бакалаўра камп’ютарных навук у Свабодным універсітэце Берліна. Я скончыла гімназію ў Мінску і пераехала вучыцца ў берлінскі штудыенкалег – гэта абавязковы падрыхтоўчы год пры дзяржаўнай ВНУ Германіі для абітурыентаў, якія скончылі 11 класаў у Беларусі. Вучоба ў Германіі ніколі не была для мяне запаветнай марай. Хутчэй, я выбрала Германію па прычыне бясплатнай і крутой адукацыі (згодна з THE, 8 ВНУ Германіі ўваходзяць у топ-100 сусветнага рэйтынгу). Магчыма, менавіта з гэтай прычыны мая адаптацыя моцна зацягнулася. Я на сваім досведзе даведалася, што значыць цалкам страціць веру ў сябе. Калі б не людзі вакол мяне, якія прайшлі такі этап і ведалі, як гэта цяжка, я б не справілася. Шмат у чым дзякуючы ім я не здалася, паспяхова скончыла штудыенкалег, знайшла сваё кола зносін, паступіла ў FU Berlin і працую Junior Java Developer. Навучанне за мяжой – гэта ўнікальны, цікавы, але і вельмі цяжкі этап у жыцці. Менавіта таму я хачу падтрымаць беларусаў і беларусак і дапамагчы ім на шляху вучобы ў Германіі.
Андрэй Солін
________ Юрыст, Універсітэт Оксфарда (магістратура), БДУ (бакалаўрыят), ліцэй БДУ
Прывітанне! Мяне завуць Андрэй, я з Менска. Я жыву і працую ў Парыжы, дзе займаюся вырашэннем міжнародных спрэчак і кансультаваннем па міжнародным публічным праве. Я прадстаўляю дзяржавы ў міжнародных судах, праводжу крыжаваныя допыты сведкаў і г. д. Гэта цікавая і дынамічная сфера, якая чакае ад цябе вельмі высокага ўзроўню ведаў. Навучаньне за мяжой было выдатным спосабам даказаць, што ў мяне гэтыя веды былі. Я вучыўся ў Оксфардзе па стыпендыі Weidenfeld-Hoffmann. Пры гэтым мне прапаноўвалі і другую поўную стыпендыю для вучобы ў Оксфардзе (OSI/FCO Chevening), а таксама стыпендыі Muskie, Huygens, Swiss Government і Hans Wilsdorf для вучобы, адпаведна, у ЗША, Нідэрландах і Швейцарыі. Відаць, я здолеў вельмі эфектыўна зрабіць маю заяўку. Так што калі табе цікавая вучоба ў найлепшых універсітэтах, то буду рады дапамагчы!
Яраслаў Славікоўскі
________ Эканаміст, спартсмен, Бізнес-школа Рутгерса (магістратура), Гарвардскі ўніверсітэт (бакалаўрыят)
Усім прывітанне! Мяне завуць Яраслаў, на дадзены момант я студэнт магістратуры ў бізнес-школе Ратгерса (ЗША) па кірунку «фінансавы аналіз». Раней я скончыў Гарвардскі ўніверсітэт па кірунку «эканоміка». Таксама з’яўляюся дзейным спартсменам каледжа ў Штатах на ўзроўні NCAA Division 1 па барацьбе і паралельна выступаю за зборную Беларусі. Да гэтага вучыўся ў Мінску ў вучылішчы алімпійскага рэзерву – РГУАР, – пасля якога паступіў у прыватную школу ў Штатах. З радасцю падзялюся сваім досведам. Магу расказаць пра паступленне ў ЗША амаль на ўсе ўзроўні: школа, бакалаўрыят, магістратура.
Вячаслаў Цывіна
________
Інжынер-праграміст, Універсітэт штата Джорджыя (PhD), БДУ (бакалаўрыат)
Усім прывітанне! Мяне клічуць Слава, я распрацоўшчык у Meta. Я атрымаў PhD у біяінфарматыкі ў Georgia State University. Да гэтага скончыў мехмат БДУ ў Беларусі і працаваў у ЕПАМ. У нейкі момант я зразумеў, што хачу нечага іншага. Тады я пазнаёміўся з маім будучым навуковым кіраўніком і мы пачалі працаваць над праектам, які стаў маёй дыпломнай працай і першай навуковай публікацыяй. Да гэтага я нават не ведаў, што можна атрымліваць адукацыю ў ЗША і пры гэтым атрымліваць стыпендыю. У аспірантуры я займаўся распрацоўкай алгарытмаў для аналізу секвенаваных дадзеных вірусаў і раку, аднаўляючы іх эвалюцыйную гісторыю. Пазней я мінуў стажыроўку ў Facebook і зразумеў, што мне падабаецца гэтая праца. Цяпер я працую над размеркаванымі сістэмамі, якія падтрымліваюць адпраўку паведамленняў мільярдам карыстачоў. Я магу дапамагчы з парадамі аб тым, як знайсці і паступіць у аспірантуру ў ЗША і падзяліцца сваім вопытам.
Марыя Харольская
________
Джорджтаўнскі ўніверсітэт у Катары (бакалаўрыат), Міжнародная школа Грузіі
Мяне завуць Маша, і я навучалася раней у гімназіі ў Мінску. З 15 годоў я пачынала цікавіцца вучобай за мяжой і магчымасцямі даступнымі для беларусаў. Калі мне было ўжо 16, я атрымала стыпендыю ад Еўрапейскага Саюзу на адзiн год навучання ў прыватнай школе ў Тбілісі па сістэме Міжнароднага Бакалаўрыята. Адукацыя там і дыплом а сканчэнні дванадцаці класаў паказаў мне шлях да паступлення ў замежныя вышэйшыя ўстановы. Зараз я вучуся трэці год на катарскім кампусе Georgetown University у Дохе на поўным фінансаванні. Мая спецыяльнасць — Міжнародныя адносіны і Палітыка. Я буду вельмі рада дапамагчы маладым беларусам і беларускам знайсці больш магчымасцяў навучацца на бакалаўрыяце на поўным фінансаванні, што ў перспектыве зробіць больш магчымым паступленне далей на замежную магістратуру.
Канстанцін Запольскі
________ Кансультант па менеджменце, Цілбургскі універсітэт (дзве ступені магістра), Венскі універсітэт эканомікі і бізнесу (ступень бакалаўра)
Прывітанне! Мяне клічуць Канстанцін, я працую старшым кансультантам у адной з кампаній Вялікай Чацвёркі, якая базуецца ў Вене, і я не толькі ўжываю сістэму SCR, але і аб'ядноўваю свой запал да эканомікі, тэхналогій і штучнаму інтэлекту. Мой уласны акадэмічны шлях пачаўся ў Вене, і мае інтарэсы прывялі мяне да атрымання ступені магістра ў галіне апрацоўкі дадзеных і фінансаў у Нідэрландах! Я таксама быў актыўным членам сеткі ESN Erasmus і іншых грамадскіх арганізацый, якія аказваюць безкаштоўную дапамогу, што ўзмацняла маю запал да зносін з людзьмі з усяго свету. Я цвёрда веру, што такія рэсурсы, як структураваная дарожная карта і магутная суполка, уносяць значны ўклад у дасягненне індывідуальных мэтаў. Буду рады выслухаць твае пажаданні, узгадніць іх і падзяліцца сваім вопытам і ведамі!
Дзяніс Рабчук
________ Даследчык, Універсітэт Баконі (бакалаўрыат)
Прывітанне! Я Дзяніс і я вучуся ў Мілане ў Універсітэце Баконі. Але да гэтага мяне прывёў цярністы шлях. Я вырас у Брэсце, дзе вучыўся ў гімназіі. Там жа я загарэўся ідэяй паступлення за мяжу - яна як быццам заўсёды лунала ў паветры. У 11 класе я падаў заяўку ў 12 універсітэтаў у ЗША. Выдатныя адзнакі, медалі на міжнародных алімпіядах, куча актыўнасцяў прывялі мяне... ні да чаго. Я ўзяў gap year (павольны год паміж школай і ўніверсітэтам) і пачаў больш працаваць над сваім профілем, пасля чаго паступіў у University of North Carolina-Chapel Hill, праўда, без фінансавання. Зразумеўшы, што праблема ў самапрэзентацыі, я пайшоў на трэці круг, паралельна вывучая польскі ў Katolickim Uniwersytecie Lubelskim. І voilà: Bocconi, Sciences Po, Aalto і іншыя крутыя школы сацыяльных навук даслалі мне станоўчы адказ са стыпендыяй. Параўнаўшы офферы, я спыніўся на Баконі, дзе і цяпер вучуся на праграме па эканамічных і сацыяльных навуках. Навучанне ў топавым універсітэце дае табе новую перспектыву на свет, дазваляе зірнуць на яго шырэй і адкрыта. І я буду рады дапамагчы табе атрымаць такую магчымасць!
Ты таксама маешь вопыт навучання за мяжой? Далучайся да суполкі ментараў Bright Belarus. Твой удзел можа змяніць жыццё аднаго беларуса ўжо сёння.
Стаць ментарам
Магчымасці для беларусаў
Bright Belarus супрацоўнічае з беларускім бізнесам, замежнымі ўніверсітэтамі і фондамі. Мы адкрыты для супрацоўніцтва з тымі, хто шукае маладых і таленавітых беларусаў і беларусак. У нас ёсць кандыдаты, якія гатовы шмат працаваць і хутка вучыцца.
Для каго: беларускія студэнты, магістранты ці аспіранты, захопленыя беларускай культурай і гісторыяй
Дзе: Лондан, Вялікабрытанія
Калі: 15-29 чэрвеня, 14-28 жніўня 2024
Фінансаванне: поўнае пакрыццё выдаткаў
Дэдлайн падачы заяўкі: 10 чэрвеня 2024
Беларуская бібліятэка імя Францыска Скарыны ў Лондане і Bright Belarus прапануюць дзве стажыроўкі для беларускіх студэнтаў у 2024 годзе. Стажоры будуць дапамагаць з арганізацыяй праектаў, кіраваннем сацыяльнымі сеткамі, арганізацыяй мерапрыемстваў, узаемадзеяннямі з партнёрамі і штодзённымі аперацыях бібліятэкі і музея. Перавагі ўключаюць унікальны культурны і прафесійны досвед, унёсак у захаванне культуры і магчымасці для наладжвання сувязяў з беларускай дыяспарай у Лондане. для падачы заяўкі на стажыроўку запоўні форму па спасылцы.
Для каго: беларускія студэнты, якія вывучаюць біялогію і сумежныя вобласці
Дзе: анлайн
Калі: 15-19 ліпеня 2024
Фінансаванне: удзел бясплатны
Дэдлайн падачы заяўкі: 30 чэрвеня 2024
Bright Belarus прадстаўляе BioTech Connect, першы летні інтэнсіў для будучых беларускіх біёлагаў. Праграма ўключае серыю адукацыйных онлайн-лекцый і нэтворкінгавых сесій, прысвечаных біятэхналогіям і стартапам. Удзельнікі атрымаюць магчымасць вучыцца ў выбітных спікераў, якія падзеляцца сваім даследчым і стартап-вопытам. Акрамя таго, нэтворкінг сесіі прадастаўляюць платформу для студэнтаў для наладжвання кантактаў з міжнароднымі навуковымі і стартап-супольнасцямі ў нефармальнай абстаноўцы, спрыяючы супрацоўніцтву і інавацыям. Для ўдзелу ў інтэнсіўе запоўні форму па спасылцы.
FAQ
Bright Belarus – гэта некамерцыйная праграма і супольнасць беларусаў і беларусак, гатовых дапамагаць адзін аднаму. Удзел у праграме бясплатны.
Мы шукаем таленавітых беларусак і беларусаў, якія:
Жадаюць паступаць на бакалаўрыят, магістратуру ці дактарантуру (PhD) у любы замежны ўніверсітэт.
Ведаюць, на якой замежнай праграме хочуць вучыцца і чаму.
Валодаюць ангельскай мовай на ўзроўні B1-B2 і вышэй.
Маюць рэлевантны вопыт па кірунку навучання.
Гатовы шмат працаваць, слухаць ментараў і рухацца наперад.
Не, беларускі і беларусы любых узростаў могуць удзельнічаць у праграме.
Сустрэчы будуць праходзіць анлайн.
Калі вы беларус, вы можаце падацца на праграму, дзе б вы ні знаходзіліся. Наша мэта – аб'яднаць таленавітых беларусак і беларусаў з усяго свету.
Будзь у курсе BRIGHT-навін
Падпішыся на Newsletter
Мы беражліва ставімся да тваей інфармацыі. Націскаючы на кнопку, ты згаджаешся на апрацоўку персанальных дадзеных і згаджаешся з палітыкай прыватнасці.